2015-06-24 12:39:00

Пантыфік прывітаў асоб з абмежаванымі магчымасцямі


 

Важнасць асоб з абмежаванымі магчымасцямі для Касцёла падкрэсліў Святы Айцец, вітаючы каля 700 чалавек з каталіцкага руху “Вера і Святло”, прысутных 24 чэрвеня 2014 г. на агульнай аўдыенцыі. “Дарагія сябры няпоўнаспраўныя, вы вельмі цэнныя для Касцёла. Будучы побач з Езусам і Марыяй, вы з’яўляецеся прывілеяванымі сведкамі любові Бога да кожнага з нас”, - сказаў папа Францішак.

Існуючы з 1971 г. і заснаваны Жанам Ванье і Мары-Элен Мацье рух “Вера і Святло” збірае ў сваіх супольнасцях разам здаровых людей і асоб з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем’і, якiя пражываюць у адной парафіі, раёне ці горадзе. Яны ствараюць асяроддзе, якое канцэнтруецца вакол найбольш уразлівых. У цяперашні час да руху належаць каля 1,5 тыс. супольнасцяў у 80 краінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.