2015-06-21 15:54:00

Святы Айцец сустрэўся ў Турыне з салезіянамі


У сваім звароце да салезіянскай супольнасці, сабранай 21 чэрвеня 2015 г. у турынскай базыліцы Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, папа Францішак факусаваў увагу на некаторых аспектах харызмату св. Дона Боска, заснавальніка супольнасці: яго даверы да Божай Прадбачнасці, яго пакліканні быць святаром для беднай моладзі, яго вернай і працавітай службе Касцёлу. Пантыфік уручыў тэкст сваёй прамовы салезянскім настаяцелям.

Непахісны давер айца Боска да Бога праявіўся праз яго службу Евангеллю і братам, праз пераўзыходжанне поглядаў, якія ўстаяліся, і рэальнасці гэтага свету. Іншы важны аспект жыцця святога – гэта служэнне маладым людзям праз “педагогіку веры”, што лягло ў салезіянскі дэвіз: “евангелізаваць выхоўваючы і выхоўваць евангелізуючы”. Святы Айцец заклікаў супольнасць з велікадушнасцю і даверам працягваць служыць на карысць новых пакаленняў у араторыях, моладзевых цэнтрах, прафесійна-тэхнічных навучальных установах, не забываючыся пра тых, якіх Дон Боска называў “дзецьмі вуліцы”.

Нарэшце, Францішак нагадаў, што святы заснавальнік заўсёды быў “паслухмяным і верным Касцёлу і Папе” у сваіх прапановах і душпастырскіх прынцыпах, і запрасіў яго духоўных сыноў і дачок зноў і зноў ісці і шукаць дзяцей і моладзь на ўскраіне гарадоў, у небяспечных фізічна і маральна раёнах, у “сацыяльных кантэкстах”, дзе яны пазбаўлены многіх матэрыяльных рэчаў, асабліва там, дзе не хапае любові, разумення, пяшчоты і надзеі.

У заключэнне, Святы Айцец заклікаў законнікаў і законніц абвяшчаць міласэрнасць Езуса, ператвараючы ў “араторыі” кожнае месца і не забываючыся аб стылі свайго заснавальніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.