2015-06-20 11:31:00

Пантыфік паедзе ў ЦАР і Уганду


Сталі вядомыя даты візіту папы Францішка на афрыканскі кантынент. 27-29 лістапада 2015 г. Святы Айцец наведае Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Інфармацыю распаўсюдзіла Прэфектура папскага дому на сваёй інтэрнэт-старонцы.

Пантыфік асабіста “анансаваў” сваю афрыканскую пілігрымку яшчэ 12 чэрвеня падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў, якія праходзілі ў Рыме. Падчас жывога дыялогу святар з Бурундзі спытаў Францішка аб магчымасці яго візіту ў Афрыку, на што Святы Айцец даў сцвярджальны адказ і назваў у якасці яго мэты Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Ён таксама прызнаўся, што разглядаецца магчымасць яго падарожжа ў Кенію.








All the contents on this site are copyrighted ©.