2015-06-20 11:21:00

Ліпень без папскіх аўдыенцый


У ліпені будуць прыпынены аўдыенцыі з удзелам Пантыфіка, гаворыцца на інтэрнэт-старонцы Прэфектуры папскага дому. У згаданым месяцы Францішак сустрэнецца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра толькі ў нядзелі 19-га і 26-га, паколькі 5-13 ліпеня адбудзецца яго Апостальскае падарожжа ў Эквадор, Балівію і Парагвай. У ліпені не будзе агульных аўдыенцый.

У жніўні Святы Айцец сустрэнецца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” ў нядзелі 2-га, 9-га, 16-га, 23-га, 30-га і 15-га ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Агульныя аўдыенцыі ў вышэйузгаданым месяцы запланаваны на 5-га, 12-га, 19-га і 26-га. Выключна ў жніўні вернікі не будуць мець патрэбы ва аваходных білетах, якія, як нагадала Прэфектура папскага дому, заўсёды бясплатныя.

У першы месяц восені сустрэчы на малітве “Анёл Панскі” адбудуцца 6-га і 13-га, паколькі 19-28 верасня Францішак будзе знаходзіцца з візітам на Кубе і ў Злучаных Штатах. Агульныя аўдыенцыі пройдуць у серады 2-га, 9-га, 16-га і 30-га. Вернікі, якія пажадаюць трапіць на іх, павінны будуць замовіць уваходныя білеты.








All the contents on this site are copyrighted ©.