2015-06-18 11:16:00

“Laudato si” выйдзе тыражом у 75 тысяч


Італьянскае выданне энцыклікі “Laudato si” выйдзе тыражом у 75 тыс. асобнікаў – 60 тыс. у мяккай вокладцы і 15 тыс. у цвёрдым пераплёце, паведамілі ў Ватыканскім выдавецтве (Libreria Editrice Vaticana). Яшчэ 10 тыс. экзэмпляраў было надрукавана на іншых мовах. Графічнае афармленне адпавядае папярэднім выданням энцыклік. Сіні колер, які ў ім быў выкарыстаны, па задумцы выдаўцоў, адлюстроўвае экалагічную накіраванасць дакумента.

На вокладцы італьянскага выдання энцыклікі змешчаны здымак мазаікі “Стварэнне жывёлаў” з архікатэдры ў італьянскім Манрэалі, прыгарадзе Палерма. 

Як і ў мінулым, Ватыканскае выдавецтва падпісала кантракты на перадачу правоў, у тым ліку на электронную версію энцыклікі, з шматлікімі выдаўцамі і біскупскімі канферэнцыямі па ўсім свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.