2015-06-18 12:25:00

Патрыярх: абарона прыроды – экуменічны прает


Барацьба са зменамі клімату не можа ажыццяўляцца індывідуальна ўстановамі або нацыямі, лічыць Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей I. “Праблема патрабуе ўвагі і дзеянняў усяго чалавецтва – асабліва багатых рэгіёнаў нашай планеты”, - заявіў ганаровы кіраўнік праваслаўя ў інтэрв’ю нямецкаму штотыднёвіку “Die Zeit”. Патрыярх высока ацаніў энцыкліку папы Францішка “Laudato si”, прысвечаную абароне навакольнага асяроддзя.

“У размове з нашым дарагім братам папам Францішкам мы пагадзіліся, як важна, што Цэрквы Усходу і Захаду разам працуюць над гэтым пытаннем”, - сказаў Барталамей I. “Мы павінны ўзварухнуць нашых людзей і змяніць або, як кажа энцыкліка, паўплываць на наша экалагічнае навяртанне”, - сказаў Патрыярх. Ён падкрэсліў: “Наша ганарыстасць і наш ізаляцыянізм аддаліў нас ад Бога і прыроды. Толькі пакора і згода могуць вылечыць нашу параненую планету”.

75-гадовы Барталамей I, ганаровы кіраўнік больш за 300 мільёнаў праваслаўных вернікаў, вядомы сваёй прыхільнасцю да абароны навакольнага асяроддзя, таму яго часта называюць “зялёным патрыярхам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.