2015-06-17 10:16:00

Святы Айцец заклікаў да адказнасці за прыроду


Папа Францішак нагадаў, што 18 чэрвеня 2015 г. будзе выдадзена яго энцыкліка пра клопат аб “супольным доме”, якім з’яўляецца тварэнне. “Гэты наш дом разбураецца, што наносіць шкоду ўсім, асабліва самым бедным. Я заклікаю да адказнасці на падставе задання, якое Бог даў чалавеку падчас стварэння: “апрацоўваць і даглядаць” “сад”, у якім быў паселены (пар. Быц 2,15). Заахвочваю ўсіх прыняць з адкрытай душой гэты дакумент, упісаны ў лінію сацыяльнага навучання Касцёла”, - сказаў Святы Айцец 17 чэрвеня 2015 г. напрыканцы агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.  

Пантыфік таксама нагадаў, што 20 чэрвеня будзе адзначацца Сусветны дзень бежанцаў. Ён заклікаў маліцца за ўсіх людзей, якія шукаюць прытулку і дому далёка ад роднай зямлі, каб мець магчымасць жыць без страху і адчуваць павагу да сябе. “Падтрымліваю працу ўсіх, хто нясе ім дапамогу і заклікаю міжнародную супольнасць дзейнічаць адзінадушна і эфектыўна, прадухіляючы прычыны вымушанай міграцыі. Заклікаю ўсіх прасіць прабачэння за асобаў і стуктуры, якія закрываюць дзверы перад гэтымі людзьмі, якія шукаюць сям’ю, якія жадаюць быць абароненымі”, - сказаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.