2015-06-16 15:27:00

Святы Пасад падтрымаў ініцыятыву “Стоп гендэру ў школе”


З поўнай адказнасцю за нашу будучыню, мы павінны прадэманстраваць дзецям і маладым людзям, і ўсяму свету багацце і каштоўнасць хрысціянскай сям’і. У той час як свет спрыяе часовым сувязям, мы хочам моцнай сям’і. Там, дзе каштоўнасці грамадства размытыя, мы прапануем моцную і стабільную сям’ю, пабудаваную на скале Евангелля і Касцёла. Аб гэтым піша арцыбіскуп Вінчэнца Палья ў паведамленні ў падтрымку маніфестацыі “Стоп гендэру ў школе”, якая 20 чэрвеня 2015 г. пройдзе ў Рыме. Старшыня Папскай рады па справах сям’і скіраваў свой ліст да камітэту “Выратуем нашых дзяцей”, які арганізуе агульнаітальянскі пратэст.

Арцыбіскуп Палья выказаў глыбокае перакананне, што хрысціянская сям’я, заснаваная на манагамным і непарыўным сужэнстве будзе вялікім рэсурсам для грамадства ў будучыні. Ён нагадаў пра тэрміновыя і неабходныя задачы, якія стаяць перад сённяшнімі палітыкамі. Іерарх падкрэсліў, што яны павінны дапамагаць маладым пакаленням у іх імкненні стварыць сям’ю і мець дзяцей. Падтрымліваючы рымскую маніфестацыю, арцыбіскуп Палья таксама выказаў надзею на тое, што яна ўнясе каштоўны ўклад у жыццё Касцёла і ўсіх людзей, якія ў глыбіні душы жадаюць дабра чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.