2015-06-15 15:46:00

Святы Айцец: працягваць вывучаць асобу Яна Гуса


15 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Чэхаславацкай Гусіцкай Царквы і Чэшскабрацкай Евангелічнай Царквы, якая прыбыла ў Ватыкан у рамках святкавання 600-годдзя з дня трагічнай смерці Яна Гуса. 

У сваёй прамове Святы Айцец заўважыў, што ўсе хрысціяне абавязаны паглыбляць узаемныя адносіны, імкнуцца да паразумення і супрацоўніцтва. На старадаўнія спрэчкі, неабходна паглядзець па новаму, у святле актуальнай сітуацыі, лічыць ён.

Пантыфік узгадаў словы Яна Паўла ІІ, які выказваў “глыбокі смутак з прычыны лютай смерці Яна Гуса” і далучыў яго да рэфарматараў Касцёла. У такім святле неабходна працягваць даследванні адносна асобы і дзейнасці рэфарматара, заклікаў Францішак. Постаць Яна Гуса на працягу доўгага часу была аб’ектам спрэчак паміж хрысціянамі, а зараз павінна стаць нагодай для дыялогу. Даследванні не абумоўленыя ідэалогіяй, акажуць важную паслугу ў дасягненні гістарычнай праўды для ўсіх хрысціян і ўсяго грамадства, лічыць Папа.

Францішак заўважыў, што сёння многія людзі з’яўляюцца абыякававымі на евангельскага паслання. Відавочнае адзінства паміж вызнаўцамі Хрыста зробіць іх сведчанне больш пераканаўчым, адзначыў ён. Папа заклікаў таксама вучыцца бачыць адно ў адным сяброў і супрацоўнічаць, у тым ліку на лакальным узроўні.








All the contents on this site are copyrighted ©.