2015-06-13 10:58:00

Супрацоўніцтва Ватыкана з КАНМЕБОЛ – прынынена


У сувязі з карупцыйнымі скандаламі ў ФІФА, Апостальская Сталіца часова прыпыніла супрацоўніцтва з Паўднёваамерыканскай канфедэрацыяй футбола (КАНМЕБОЛ). У красавіку 2015 года асацыяцыя абавязалася падтрымліваць, у тым ліку фінансава, ватыканскі адукацыйны праект “Scholas Occurentes”. Пагадненне аб супрацоўніцтве было падпісана ў прысутнасці Святога Айца. Яно прадугледжвае ахвяраванне на рэалізацыю ватыканскай ініцыятывы 10 тыс. долараў за кожны забіты гол або адбіты пенальці падчас Кубку Амерыкі па футболе, які праходзіць з 11 чэрвеня па 4 ліпеня 2015 г. у Чылі. 

Біскуп Марсэла Санчэс Саронда, канцлер Папскай акадэміі навук і кіраўнік ініцыятывы “Scholas Occurentes”, скіраваў у Паўднёваамерыканскую канфедэрацыю футбола ліст, у якім паінфармаваў аб часовым прыпыненні супрацоўніцтва з прычыны карупцыйных скандалаў, у якіх аказаліся замешаны таксама некаторыя кіраўнікі КАНМЕБОЛ. 

Аднаўленне сумеснай працы будзе магчыма пасля заканчэння раследвання. На дадзены момант, прадстаўнік Святога Пасаду заклікаў Паўднёваамерыканскую канфедэрацыю футбола ўстрымацца ад фінансавання ватыканскага адукацыйнага праекту.








All the contents on this site are copyrighted ©.