2015-06-13 14:24:00

Святы Айцец да скаўтаў: апраўдайце давер сем’яў і Касцёла


Святы Айцец заклікаў італьянскіх скаўтаў будаваць масты ў грамадстве, якое мае звычку ўзводзіць сцены. 13 чэрвеня 2015 г. папа Францішак сустрэўся з членамі “Асацыяцыі каталіцкіх гайдаў і скаўтаў Італіі” (AGESCI). 

Яшчэ з вечара вуліцы Вечнага гораду запоўнілі юнакі і дзяўчаты ў блакітных кашулях, з заплечнікамі на спінах і пілігрымскімі посахамі ў руках. Раніцай яны пачалі падцягвацца да плошчы св. Пятра, запоўніўшы таксама бліжэйшыя вуліцы. У сустрэчы з Пантыфікам прынялі ўдзел ад 80 да 100 тыс. чалавек. 

“Асацыяцыя, як ваша – гэта багацце Касцёла, якое Святы Дух абуджае для евангелізацыі ўсіх асяродкаў і сфер”, сказаў Папа і выказаў перакананасць, што аб’еднанне каталіцкіх скаўтаў Італіі “зможа надаць Касцёлу евангелізацыйны запал і новую здольнасць весці дыялог з грамадствам”.

Скаўтызм, на думку Францішка, дапамагае сем’ям ў місіі выхавання дзяцей, падлеткаў і моладзі. Ён заўважыў, што многія бацькі аддаюць сваіх дзяцей у скаўты, “бо перакананыя ў дабрыні і мудрасці скаўцкага метаду, заснаванага на вялікіх чалавечых каштоўнасцях, на канктакце з прыродай, на рэлігійнасці і веры ў Бога; метаду, які вучыць адказнай свабодзе”. “Гэты давер сем’яў, не павінен быць падмануты! Але таксама і давер Касцёла: заклікаю вас заўсёды адчувасць сябе часткай вялікай хрысціянскай супольнасці”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец высока ацаніў ініцыятыву італьянскіх скаўтаў па вычучэнні Бібліі, якая прадугледжвае супастаўленне штодзённага жыцця з евангельскім пасланнем. Ён пажадаў, каб гэта ініцыятыва была глыбока ўключана ў агульную сістэму скаўцкага выхавання, чынячы Евангелле больш зразумелым і спрыяючы перамене жыцця людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.