2015-06-12 18:09:00

Пантыфік наведае Афрыку ў лістападзе


Папа Францішак плануе наведаць Афрыку. Аб гэтым ён сказаў 12 чэрвеня 2014 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў, якія праходзяць у Рыме, па ініцыятыве Міжнароднай каталіцкай службы харызматычнага абнаўлення (International Catholic Charismatic Renewal Services) і Каталіцкага брацтва (Catholic Fraternity). 

Адказваючы на пытанне святара з Бурундзі аб магчымым візіце на афрыканскі кантынент, Святы Айцец адзначыў, што ў лістападзе 2015 г. плануе наведаць Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку і Уганду. Пад пытаннем яшчэ знаходзіцца іншы этап падарожжа ў Афрыку, якім можа стаць Кенія, сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.