11 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Канады Стывена Харпера, якія затым сустрэўся з сакратаром Святога Пасаду па адноснах з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам. У ходзе перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Канадай, а таксама станоўчы дух супрацоўніцтва і дыялогу паміж федэральнымі ўладамі і Касцёлам. Абмяркоўвалася дзейнасць Канады на карысць абароны і развіцця рэлігійнай свабоды ў сферы фундаментальных правоў чалавека.
Пантыфік і канадскі палітык паразмаўлялі таксама аб некаторых пытаннях міжнароднай палітыкі, сітуацыі ў Еўропе і на Блізкім Усходзе, перспектывах міру ў гэтым рэгіёне, а таксама аб барацьбе з тэрарызмам і абароне навакольнага асяроддзя.
All the contents on this site are copyrighted ©. |