2015-06-11 14:43:00

Каўнаская архідыяцэзія мае новага арцыбіскупа


11 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прыняў прашэнне арцыбіскупа Сігітаса Тамкявічуса аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Каўнаскай архідыяцэзіяй у Літве, згодна з кан. 401 § 1 Кодэкса кананічнага права. Адначасова Святы Айцец прызначыў на пасаду арцыбіскупа Мітрапаліта Каўнаскага Лонгінаса Вірбаласа, да гэтага Біскупа Панявежыскага. 

Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1961 г. у горадзе Біржай.  Атрымоўваў вышэйшую адукацыю ў Вільнюсе, пасля другога курса быў прызваны ў армію. Вучыўся ў падпольнай семінарыі, а затым ў семінарыі ў Каўнасе. 

Уступіў у Таварыства Езуса ў 1989 г., у 1991 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Вучыўся ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме і Інсбрукскім універсітэце ў Аўстрыі. Быў пробашчам парафіі св. Казіміра ў Вільнюсе. У 2010 г. прызначаны рэктарам Папскага калегіюма “Russicum” у Рыме, а 6 чэрвеня 2013 г. – Біскупам Панявежыскім. Біскупскую сакру атрымаў 10 жніўня 2013 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.