

Кардынал Герхард Людвіг Мюлер выказаўся супраць адаптацыі навучання Касцёла да распаўсюджаных сёння “язычніцкіх” стыляў жыцця. У інтэрв’ю нямецкаму часопісу “Die Tagespost” прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што нельга ставіць на адзін узровень так званыя “жыццёвыя рэаліі” і Святое Пісанне і традыцыю Касцёла.
Такім чынам пурпурат пракаментаваў імкненні да змены каталіцкага навучання, у прыватнасці ў пытаннях сексуальнай этыкі, з мэтай яго адаптацыі да распаўсюджаных сёння тэндэнцый. Кардынал Мюлер падкрэсліў, што вера не можа быць вынікам кампамісу паміж хрысціянскімі ідэямі, якія прымаюцца, абстрактнымі прынцыпамі і практыкай язычніцкага стылю жыцця.
Паводле прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння абмеркаванне важных пытанняў навучання Касцёла з’яўляецца неабходным, але праўды не павінны устанаўлівацца пад уплывам грамадскай думкі.
| All the contents on this site are copyrighted ©. |