2015-06-08 15:15:00

Папскія дарадчыкі сабраліся на пасяджэнне ў Ватыкане


8 чэрвеня 2015 г. у Ватыкане пачалося чарговае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі. Папа Францішак традыцыйна прысутнічае на ўсіх сустрэчах гэтай структуры за выключэннем той, якая адбываецца раніцай у сераду, паколькі заняты на агульнай аўдыенцыі. 

Папярэдняе пасяджэнне групы дзевяці кардыналаў праходзіла 13-15 красавіка 2015 г. Яно было прысвечана метадалагічнымі і практычнымі аспектам рэформы Рымскай курыі, якая павінна пачацца да 2016 г. Пурпураты разглядалі магчымасць стварэння двух буйных дыкастэрый, адна з якіх павінна заняцца тэматыкай дабрачыннасці, справядлівасці і міру, а другая – свецкіх вернікаў, сям’і і абароны жыцця. Абмяркоўвалася таксама пытанне рэформы ватыканскіх СМІ і праца новастворанай Камісіі па справах непаўналетніх. 

Цяперашняе пасяджэнне Рады кардыналаў працягнецца да 10 чэрвеня 2015 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.