2015-06-07 12:30:00

Пантыфік звярнуў увагу на праблему дзіцячай працы


7 чэрвеня 2015 г. папа Францішак звярнуў увагу на праблему выкарыстання дзяцей у якасці працоўнай сілы і заклікаў змагацца з гэтым зложываннем. Звяртаючыся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра з нагоды традыцыйнай нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік нагадаў, што 12 чэрвеня 2015 г. будзе адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай. “Многія дзеці ў свеце не могуць свабодна гуляць, хадзіць у школу і выкарыстоўваюцца ў якасці працоўнай сілы. Заклікаю міжнародную супольнасць да дбайнай і пастаяннай дзейнасці на карысць фактычнага прызнання правоў дзяцей”, - сказаў Святы Айцец. 

Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай адзначаецца па ініцыятыве ААН. Сёлета ён пройдзе пад дэвізам: “Не” – дзіцячай працы, “Так” – якаснай адукацыі”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.