2015-06-05 12:01:00

Родны горад арцыбіскупа Рамэра атрымае яго імя?


Муніцыпалітэт горада Куідад Барыас у Сальвадоры, у якім нарадзіўся благаслаўлёны арцыбіскуп Оскар Арнульфа Рамэра-і-Гальдамэс, звярнуўся да ўладаў краіны з просьбай перайменаваць яго ў “Куідад Сан-Рамэра”. Такім чынам мясцовыя жыхары вырашылі аддаць пашану свайму знакамітаму земляку і будучаму святому.

Да афіцыйнага звароту было далучана пасведчанне аб хросце Оскара Рамэра, у якім гаворыцца, што сакрамэнт быў удзелены 11 мая 1919 г. у парафіі св. Пятра Апостала ў Куідад Барыас. Просьба аб наданні гораду новага імя была скіравана хутка пасля беатыфікацыі арцыбіскупа Рамэра, якую правёў 23 мая 2015 г. у Сальвадоры кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Куідад Барыас з’яўляецца невялікім горадам, у якім пражывае каля 40 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.