2015-06-04 11:51:00

Папа ўзначаліць літургію ва ўрачыстасць Божага Цела


4 чэрвеня 2015 г. ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю перад базылікай св. Яна на Латэране. Пасля яе адбудзецца традыцыйная эўхарыстычная працэсія вуліцамі Рыма да базылікі Санта Марыя Маджорэ, у якой прымуць удзел шматлікія кардыналы і біскупы, святары, законнікі, семінарысты і свецкія вернікі, сярод якіх дзеці, што прынялі сёлета першую св. Камунію. На заканчэнне працэсіі Пантыфік удзеліць сабраным благаслаўленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.