2015-06-03 15:04:00

Папа прафінансаваў пілігрымку для бяздомных


Папа Францішак прафінансаваў паездку двух аўтобусаў з рымскімі бяздомнымі ў Турын з нагоды выстаўлення знакамітай Плашчаніцы. Гэтай інфармацыяй падзяліўся ў інтэрв'ю італьянскай “La Stampa” Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі. “Пілігрымка бяздомных з’яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да папскай візіту ў гэты горад, які адбудзецца 21-22 чэрвеня”. - сказаў іерарх, адказны за папскую дабрачынную дзейнасць. “Святы Айцец хоча, каб бедныя Рыма пабачылі Плашчаніцу яшчэ перад ім”, - дадаў ён. 

Уся паездка была прафінансавана Францішкам. Першая група з 50 бяздомных выехала ў Турын 3 чэрвеня 2015 г. раніцай. Іншая – з 70 чалавек, адправіцца туды на наступным тыдні.

Сам Францішак правядзе ў сталіцы П’емонту два дні: 21 і 22 чэрвеня. Галоўным пунктам падарожжа, вядома, стане наведванне і малітва каля знакамітай Турынскай плашчаніцы, што адбудзецца ў першай палове дня першага дня візіту. Падчас свайго прабывання ў Турыне Пантыфік сустрэнецца з рабочымі, фермерамі і прадпрымальнікамі, правядзе абед з групай зняволеных з мясцовай турмы для непаўналетніх, спаткаецца з непаўнаспраўнымі, моладдзю, пратэстанцкай супольнасцю, узначаліць нядзельную Эўхарыстыю на плошчы ў цэнтры горада.








All the contents on this site are copyrighted ©.