2015-06-03 15:24:00

Змены ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі


У Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбыліся змены. На пасаду старшыні быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Гэта адбылося 3 чэрвеня 2015 г. на 59-м пленарным пасяджэнні беларускага епіскапату, якое праходзіла ў Душпастырскім цэнтры ў Мінску. Віцэ-старшынёй Канферэнцыі быў абраны Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а Генеральным Сакратаром – дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які змяніў на гэтай пасадзе Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку.

Арцыбіскуп Кандрусевіч змяніў на пасадзе старшыні епіскапату Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, які займаў яе з 14 чэрвеня 2006 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.