2015-06-02 15:26:00

Другі каталіцкі касцёл пачне дзейнічаць у ААЭ


Праз пяцьдзесят гадоў пасля адкрыцця касцёла св. Юзафа ў Абу-Дабі, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах пачне дзейнічаць другая каталіцкая святыня. 12 чэрвеня 2015 г. адбудзецца асвячэнне касцёла св. Паўла ў Мусафах, прыгарадзе Абу-Дабі. З нагоды яго акрыцця ў арабскую краіну прыбудзе бліжэйшы супрацоўнік папы Францішка кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. У кансэкрацыі касцёла прымуць удзел каля 5 тыс. вернікаў. Каталіцкая супольнасць складаецца тут у асноўным з эмігрантаў розных нацыянальнасцяў.

За дзень да асвячэння адбудзецца афіцыйная інаўгурацыя храма з удзелам дзяржаўных уладаў. На ёй будзе прысутнічаць Шэйх Аль-Нахаян ібн Мубарак Аль-Нахаян, міністр па справах моладзі, культуры і сацыяльным развіцці, а таксама шэраг мясцовых палітыкаў.

Першы, і да гэтага часу адзіны, каталіцкі касцёл у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах стаў дзейнічаць у 1965 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.