2015-05-29 15:00:00

Фінансавая атмасфера ў Ватыкане працягвае паляпшацца


Фінансавая атмасфера ў Ватыкане працягвае паляпшацца. Гэта вынікае са справаздачы Бюро фінансавай інфармацыі за 2014 год адносна прафілактыкі і  супрацьдзеяння фінансавым злачынствам. Прэзентацыя дакумента прайшла 29 мая 2015 г. у Ватыкане.

На працягу мінулага году было выяўлена 147 падазроных фінансавых аперацый, што на 55 менш, чым у 2013 г. За прадстаўлены ў справаздачы перыяд інфармацыя пра 7 падазронных аперацый была перададзена на разгляд прамотару справядлівасці – генеральнаму пракурору – Трыбунала Дзяржавы Ватыкан. Большасць выпадкаў тычылася спробаў ажыцяўлення махлярства або ўхілення ад выплаты падаткаў. 

У ходзе інспекцыі дзейнасці Інстытута рэлігійный спраў – Ватыканскага банка, грубых парушэнняў выяўлена не было. Працягваецца маніторынг стратэгічных сфер, якія тычацца кліентаў гэтай ватыканскай фінансавай структуры, міжнародных грашовых пераводаў і іншых.

Бюро фінансавай інфармацыі, якое па сутнасці выконвае ролю ватыканскай фінансавай разведкі, працягвае ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва, распавёў яго кіраўнік Рэнэ Брульхарт. На працягу 2014 г. былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы абмену фінансавай інфармацыяй з адпаведнымі органамі трынаццаці краін, уключаючы Аўстралію, Францыю, Вялікабрытанію, Германію, Люксембург і ЗША. 








All the contents on this site are copyrighted ©.