Папа Францішак унёс змены ў статут Ватыканскага пенсійнага фонду. Згодна з апостальскім лістом у форме “Motu Proprio” ад 29 мая 2014 г. пасада кіраўніка гэтай структуры больш не будзе сумяшчацца з пасадай кіраўніка Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, як было да гэтага часу.
Кіраўнік Ватыканскага пенсійнага фонду будзе прызначацца Святым Айцом асобна – на пяцігадовы тэрмін і з магчымасцю яго працягнення. Спіс, з прынамсі трох кандыдатаў на гэту пасаду, павінна прадстаўляць Пантыфіку Рада па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы. Кандыдаты не абавязкова павінны быць духоўнымі асобамі.
Іншай інавацыяй стала ўвядзенне ў склад кіраўнічай рады Ватыканскага пенсійнага фонду чатырох знешніх экспертаў – спецыялістаў з розных краін. Раней усе члены рады павінны былі быць супрацоўнікамі ватыканскіх структур.
Чатыры іншыя эксперты павінны прадстаўляць: Кангрэгацыю Евангелізацыі Народаў, Камісію па справах Дзяржавы Ватыкан, Адміністрацыю маёмасці Апостальскай Сталіцы і Фабрыку св. Пятра. Яшчэ два члена кіраўнічай рады, павінны быць: актуальным ватыканскім служачым і пенсіянерам.
Згодна з абноўленым статутам дзейнасць Ватыканскага пенсійнага фонду будзе кантралявацца Радай па эканамічных пытаннях, Сакратарыятам па эканамічных пытаннях і Генеральным рэвізорам. Такім чынам уводзіцца знешні кантроль за працай гэтай структуры.
Змены звязаны з рэформамі фінансавай і эканамічнай сістрэмы Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан і стварэннем новых структур: Рады і Сакратарыяту па эканамічных пытаннях.
All the contents on this site are copyrighted ©. |