2015-05-28 14:30:00

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Харватыі


28 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Харвацкай Рэспублікі Калінду Грабар-Кітаравіч, якая затым сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Харватыяй, умацаваныя адпаведнымі пагадненнямі, заключанымі паміж бакамі. Удзельнікамі сустрэч абмяркоўваліся тэмы, якія ўяўляюць агульную цікавасць, сярод якіх, супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць супольнага дабра харвацкага грамадства, у прыватнасці падтрымка сем’яў і моладзі. Закраналася таксама тэма сацыяльных наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу. Гаворка ішла таксама пра галоўныя рэгіянальныя выклікаў, з асаблівай увагай на сітуацыю харвацкага насельніцтва ў Босніі і Герцагавіне, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.