Місіянерства – гэта не празелітызм і не стратэгія, але дзяленне любоўю да Хрыста, людзей і Евангелля, напісаў папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень місій. Ён быў устаўноўлены ў 1926 г. папам Піем ХІ і штогадова адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў перадапошнюю нядзелю кастрычніка.
У пасланні, апублікаваным 24 мая 2015 г., ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, Францішак звярнуў увагу на блізкую сувязь паміж місіянерствам і кансэкраваным жыццём, нагадваючы, што ідучы за Хрыстом, чалавек не можа не стаць місіянерам. А місіянеры пакліканны цалкам і бескампрамісна прысвяціць сябе абвяшчэнню Евангелля, пра што неабходна нагадваць падчас выхаваўчага працэсу ў манаскіх супольнасцях.
Асаблівую ўвагу Пантыфік звярнуў у сваім пасланні на важную ролю свецкіх вернікаў і моладзі ў місіі Касцёла. Ён заклікаў кансэкраваных асобаў уключаць у місійную дзейнасць свецкіх, адкрытых на супрацоўніцтва і гатовых прысвяціць гэтай справе прынамсі невялікую колькасць часу.
Францішак адзначыў, што абвяшчэнне Евангелля павінна суправаджацца павагай да культуры кожнага народа, а яго прывелеяванымі адрасатамі павінны стаць бедныя, хворыя, пагарджаныя і забытыя. Клопат пра бедных – гэта не даніна нейкай ідэалогіі, але прыпадабненне да тых, хто жыве ў галечы, на падабенства Езуса, братэрства з імі, нясенне радасці Евангелля і Божай любові, падкрэсліў Святы Айцец.
Сёлета Сусветны дзень місій будзе адзначацца ва ўсім Касцёле ў нядзелю 18 кастрычніка.
All the contents on this site are copyrighted ©. |