2015-05-24 12:12:00

Францішак: свет патрабуе людзей напоўненых Святым Духам


Свет мае патрэбу ў мужчынах і жанчынах не замкнёных, але напоўненых Духам Святым. Закрытасць на Святога Духа – гэта не толькі адсутнасць свабоды, але таксама грэх, сказаў Святы Айцец 24 мая 2015 г.у сваёй гаміліі падчас св.Імшы, якую ён цэлебраваў у базыліцы св. Пятра у Ватыкане ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы. Пантыфік адзначыў, што дзякуючы Святому Духу веруючыя “ўжо больш не саромяцца, што з'яўляюцца вучнямі Хрыста, ужо не дрыжаць перад чалавечымі трыбуналамі”. “Дзякуючы Святому Духу, якім напоўнены, яны разумеюць “усю праўду”, гэта значыць, што смерць Езуса не з’яўляецца Яго паразай, але канчатковым выяўленнем любові Бога, любові, якая ва ўваскрасенні перамагае смерць і ўслаўляе Езуса як Пана і Адкупіцеля чалавека, гісторыі і свету”- , сказаў Францішак.

Пантыфік адзначыў, што “Дух Сьвяты, якога Хрыстус паслаў ад Айца, і Дух Стварыцель, які даў жыццё ўсім, гэта адно і тое ж”. Паводле Папы павага да стварэння з'яўляецца патрабаваннем нашай веры: “сад “у якім мы жывем, не быў нам даручаны, каб мы яго злоўжывалі, але, каб мы аб ім клапаціліся і захоўвалі з павагай. “А гэта магчыма толькі тады, калі Адам - ​​чалавек, створаны з зямлі - дазволіць аднавіць сябе Святым Духам, калі дазволіць Айцу, каб яго аднавіў нанава па прыкладу Хрыста, новага Адама. Тады адноўленыя  Духам Бога, мы зможам жыць у свабодзе дзяцей, у гармоніі з усім стварэннем, і ў кожнай істоце мы зможам прызнаць адлюстраванне славы Стварыцеля”, - адзначыў Святы Айцец.

Папа выказаў перакананне, што свет “патрабуе адвагі, надзеі, веры і настойлівасці  вучняў Хрыста”, мае патрэбу ў плёнах Святога Духа: “любові, радасці, згоды, доўгацярплівасьці, дабрыні, міласэрнасьці, веры і лагоднасьці”.  “Дар Святога Духа быў велікадушна дадзены Касцёлу і кожнаму з нас, каб жыць з праўдзівай верай, якая дзейнічае праз любоў, каб мы маглі сеяць зерне прымірэння і спакою”, адзначыў Святы Айцец. Умацаваныя Святым Духам і яго разнастайнымі дарамі, мы становімся бескампраміснымі ў барацьбе супраць граху і сапсуццю, каб з цярплівай стойкасцю прысвяціць сябе ўчынкам справядлівасці і супакою, сказаў на заканчэнне Пантыфік.  

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.