2015-05-20 10:55:00

Пантыфік падтрымаў малітву за пераследаваных хрысціян


Святы Айцец распавёў пра прапанову Канферэнцыі Біскупаў Італіі, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Святога Духа – 23 мая, – узгадаць ва ўсіх дыяцэзіях свету пра людзей, вымушаных бегчы са сваіх краін і пераследаваных за іх хрысціянскую веру. “Жадаю, каб гэты момант малітвы ўмацаваў разуменне, што рэлігійная свабода – гэта неад’емнае права чалавека, каб узняў адчувальнасць у адносінах да драмы хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу ў наш час, і паклаў канец гэтаму непрымальнаму злачынству”, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 20 мая 2015 г. на плошчы св. Пятра.

Генаральная асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі праходзіць у Ватыкане 18-21 мая 2015 г. У цырымоніі адкрыцця форума прыняў удзел сам папа Францішак. Ён звярнуў увагу італьянскіх іерархаў на прыярытэты дзейнасці мясцовага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.