2015-05-18 12:14:00

Пантыфік да палестынскіх законніц: маліцеся аб міры


18 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане групу законніц, якія прыбылі з Бэтлеема і іншых гарадоў Блізкага Усходу на кананізацыю палестынак Марыям Бавардзі і Мары-Альфансін Гатас. 17 мая 2015 г. Пантыфік абвясціў іх святымі, разам з двума іншымі законніцамі: францужанцай Жанай Эмілі дэ Вільнёў і італьянкай Крысцінай Марыяй Брандо.

Сустрэча была кароткай. Падчас яе Папа заклікаў маліцца праз заступніцтва новых святых аб міры на Блізкім Усходзе, “каб надышоў канец гэтай бясконцай вайне і настаў мір паміж народамі”. Францішак заклікаў маліцца за хрысціян, якіх пераследуюць, якіх выгналі з дамоў і з роднай зямлі, і тых, хто стаў ахвярай тэрарызму, што з’дзейсняецца “у белых пальчатках”. “Ён схаваны, але здзейсняецца!”, - падкрэсліў Святы Айцец.

На аўдыенцыі з Пантыфікам прысутнічалі законніцы з кармелітанскага ордэну і кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшага Ружанца. 








All the contents on this site are copyrighted ©.