Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел абмеркавалі стан і перспектывы дыялогу ў сацыяльна-дабрачыннай і культурна-асветніцкай сферах, а таксама ў сферы абароны традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, агульных для Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла. Сустрэча прайшла 15 мая 2015 г. у Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе www.catholic.by са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У сустрэчы прынялі ўдзел першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. прэлат Філіпа Чампанэллі і сакратар Апостальскай Нунцыятуры а. Юрый Шэнда, а з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы – адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.
All the contents on this site are copyrighted ©. |