2015-05-16 15:19:00

Кардынал Марадзьяга аб будучыні “Caritas Internationalis”


Кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга, які на працягу апошніх восьмі гадоў кіраваў самым буйных каталіцкім дабрачынным таварыствам “Сaritas Internationalis”, падзяліўся сваімі думкамі аб будучыні гэтай арганізацыі. У першую чаргу пурпурат пажадаў, каб таварыства працягвала развівацца, што залежыць ад дзейнасці яго мясцовых аддзяленняў. “Мы не павінны забываць, што “Сaritas” функцыянуе, калі функцыянуюць парафіі, дыяцэзіі. Гэта не бюракратычная структура, але якая каардынуе вялікую дзейнасць у парафіяй і дыяцэзіях”, - сказаў гандураскі іерарх.

Гаворачы аб актуальных выкліках, якія стаяць перад арганізацыяй, ён звярнуў увагу на ўзброенныя канфлікты і адносіны да міграцыі. “Перад намі вайна, якая трывае адначасова ў розных месцах. Мы знаходзімся перад абліччам амаль Трэццяй сусветнай вайны, якая раскінулася на пяці кантынентах, у розных краінах”, - сказаў ён. Іерарх нагадаў пра сірыйскі канфлікт, які працягваецца ўжо амаль пяць гадоў і якому садзейнічае гандль зброяй. Праблема міграцыі разглядаецца многімі ў якасці хваробы, а спадарожнічаюць ёй амаль расісцкія адносіны да людзей, падкрэсліў пурпурат.

Кардынал Марадзьяга заўважыў, што папа Францішак добра знаёмы з дзейнасцю “Сaritas Internationalis”, яшчэ з часу яго служэння ў Буэнас-Айрэсе. Пантыфік жадае, каб гэта ўстанова дапамагала канкрэтным людзям.

Гандураскі пурпурат узначальваў “Сaritas Internationalis” на працягу двух чатырохгадовых тэрмінаў: з 2007 па 2015 г. У 2013 г. Францішак прызначыў яго каардынатарам Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі. Генаральная асамблея “Caritas Internationalis”, 14 мая 2015 г., абрала сваім новым кіраўніком арцыбіскупа Манілы кардынала Луіса Антоніа Тагле.








All the contents on this site are copyrighted ©.