2015-05-16 11:59:00

Дзяржсакратар пра ватыканска-палестынскую дамову


Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін адказаў на негатыўную рэакцыю, якая паследавала за абвяшчэннем навіны аб гатоўнасці Усеабдымнага пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палестына. У інтэрв’ю тэлевізійнаму каналу італьянскага епіскапату “TV2000” пурпурат падкрэсліў, што гэты акт адпавядае перспектыве кожнага народу мець уласную дзяржаву з бяспечнымі і прызнанымі міжнароднай супольнасцю межамі. У гэтым працэсе не трэба баяцца цяжкасцяў, адзначыў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.

Кардынал Паралін выказаў задавальненне станоўчым водгукам, які даў Раўль Кастра пасля свайго візіту ў Ватыкан. Кубінскі лідэр заявіў, што вельмі ўражаны папам Францішкам і думае пра магчымасць свайго вяртання ў лона Каталіцкага Касцёла. “Я думаю, мы ўсе павінны гэтаму радавацца”, - сказаў кардынал Дзяржсакратар, адказваючы на просьбу журналістаў пракаментаваць словы кіраўніка кубінскай дзяржавы.








All the contents on this site are copyrighted ©.