2015-05-14 15:03:00

Пантыфік звярнуўся да трэнераў і настаўнікаў фізкультуры


14 мая 2015 г. папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў міжнароднага семінара трэнераў і настаўнікаў фізкультуры, арганізаванага Папскай радай па справах свецкіх. Святы Айцец нагадаў аб важнай ролі, якую трэнеры-выхавацелі могуць выканаць для дзяцей і моладзі, калі іх асабовасць развіваецца і патрабуе прыкладаў да пераймання. “У гэты далікатны жыццёвы перыяд з’ўяўляецца вялікай адказнасць трэнера, які часта мае прывелей праводзіць шмат гадзін у тыдзень з моладзю і мець ўплыў на яе сваімі паводзінамі і сваёй асобай. Уплыў трэнера, асабліва на моладзь, больш залежыць ад таго, якой асобай ён з’яўляецца і як жыве тым, пра што кажа”, - адзначыў Пантыфік.

Трэнер пакліканы быць прыкладам сталасці, справядлівага суджэння, жыццёвай радасці, павагі і добразычлівых адносін да ўсіх, асабліва да найбольш няшчасных. Важна таксама, каб ён быў прыкладам веры, таму што вера “дапамагае ўзняць позірк да Бога, каб не абсалютызаваць ніводную з нашых сфераў дзейнасці, уключаючы спартыўную, як аматарскую так і прафесійную, і такім чынам мець належную дыстансаванасць і мудрасць у адносінах да паразаў і поспехаў”. Францішак дадаў, што вера дапамагае пераўзыйсці спакусу духу празмернай канкурэнцыі і агрэсіўнасці ў спорце.

Трэнер можа зрабіць каштоўны ўклад у стварэнне атмасферы салідарнасці і адкрытасці да моладзі выкінутай на ўзбочыну жыцця і навучыць сапраўдным каштоўнасцям спорту, падкрэсліў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.