2015-05-12 12:17:00

Год Міласэрнасці на стадыі падрыхтоўкі


Рым пачынае рыхтавацца да Юбілейнага Года Міласэрнасці. 11 мая 2015 г. у Ватыкане адбылося першае пасяджэнне італьянска-ватыканскай каардынацыйнай групы. У ім прынялі ўдзел, у прыватнасці, субстытут у Дзяржсакратарыяце Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэла Бэчу і старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. У італьянскую групу ўвайшлі прадстаўнікі ўраду, муніцыпальных і рэгіянальных органаў улады.

На сустрэчы, якая “праходзіла ў атмасферы вялікай сардэчнасці і ўзаемнага супрацоўніцтва”, як адзначаецца ў спецыяльнай заяве, апублікаванай пасля яе завяршэння, абодва бакі падкрэслілі духоўную і культурную каштоўнасць Юбілею, у час якога Рым зноў стане мэтай шматлікіх пілігрымаў. Былі абмеркаваны пытанні: арганізацыі спецыяльных маршрутаў да сакральных месцаў, бяспекі, медыцынскай дапамогі, рэгулявання патокамі пілігрымаў і іх размяшчэння, валанцёрскай дапамогі. Удзельнікі спаткання прыйшлі да высновы, што для вырашэння гэтых пытанняў у бліжэйшы час павінна быць створана спецыяльная тэхнічная каманда.








All the contents on this site are copyrighted ©.