2015-05-12 16:32:00

Ватыканскі кардынал з візітам у Маскве


Высокі ватыканскі іерарх наведаў Маскву. Кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, зрабіў гэта на запрашэнне сталічнага армянскай каталіцкай парафіі. У архікатэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 10 мая 2015 г. ён прыняў удзел у набажэнстве паводле армянскага абраду. Таксама прадстаўнік Святога Пасаду выступіў з лекцыяй, прысвечанай св. Грыгорыю з Нарэка – армянскаму святому Х стагоддзя, якога папа Францішак 12 красавіка 2015 г. абвясціў Доктарам Касцёла. “Тэалогія св. Грыгорыя з Нарэка пераўзышла межы яго армянскай радзімы і сёння шырока вядома ўсяму Касцёлу”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх.

На сустрэчы з маскоўскай армянскай каталіцкай супольнасцю ён прадставіў таксама сваю кнігу пра св. Грыгорыя, напісаную і выдадзеную на італьянскай мове. На вечарыне прысутнічаў апостальскі нунцый у Расійскай Федэрацыі арцыбіскуп Іван Юркавіч і пастыр архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пецы.








All the contents on this site are copyrighted ©.