2015-05-11 14:53:00

Францішак прабудзе на Кубе поўныя два дні


Візіт Папы на Кубу, па просьбе самаго Францішка, патрывае поўныя два дні і будзе мець чыста пастырскі характар, як і ўсе яго падарожжы, паведаміў субстытут у Дзяржсакратарыяце Святога Пасаду, арцыбіскуп Анджэла Бэчу ў інтэрв’ю газеце „Corriere della Sera”. Раней ён быў Апостальскім нунцыем на Кубе.

Калі яго спыталі, як ватыканская дыпламатыя садзейнічала спыненню эмбарга ЗША ў адносінах да Кубы, іерарх пацвердзіў паведамленні, што “сапраўдным дыпламатам у гэтым выпадку быў папа Францішак”. Дзяржаўны сакратарыят, і, перш за ўсё кардынал Пьетра Паралін, найлепшым чынам рэалізавалі рэкамендацыі Пантыфіка. Сваю ролю тут адыграў таксама кардынал Хаймэ Артэга і іншыя кубінскія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.