2015-05-11 13:49:00

Пантыфік пра мучаніцкае вымярэнне жыцця


Аб значэнні мучаніцтва ў жыцці хрысціян, як у выглядзе штодзённага сведчання, так і ў сітуацыі, калі за веру ў Хрыста трэба аддаць жыццё, гаварыў 11 мая 2015 г. папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён нагадаў, што кожны дзень хрысціян забіваюць, таму што ёсць людзі, якія думаюць, што такім чынам яны праслаўляюць Бога, але Святы Дух дае мучанікам сілу сведчання сваёй веры да канца.

Святы Дух спадарожнічае нам і дапамагае прыняць крыж, які для многіх з’яўляецца каменем перапоны або нават глупствам. Хрысціяне заўсёды абвяшчалі Хрыста ўкрыжаванага. Пантыфік нагадаў, што пераслед і пакуты, якія зведаў Хрыстус, не могуць абмінуць Яго вучняў, але весці іх будзе Святы Дух.

Хрысціянін, які не прымае ўсур’ёз мучаніцкага вымярэнне жыцця, не зразумеў яшчэ шляху Хрыста – шляху штодзённага “мучаніцтва абароны правоў асоб” або мучаніцкай дарогі шматлікіх хворых, якія пакутуюць дзеля любові да Езуса, лічыць Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.