2015-05-08 15:53:00

Францішак сустрэнецца з італьянскімі каталіцкімі скаўтамі


13 мая 2015 г. папа Францішак сустрэнецца з амаль 70 тыс. італьянскіх каталіцкіх скаўтаў. Сустрэча адбудзецца на галоўнай ватыканскай плошчы. У ёй будуць прымаць удзел юнакі і дзяўчаты ад 12 да 21 гадоў. Усе яны з’явяцца на плошчы св. Пятра ў якасці сапраўдных пілігрымаў: у скаўцкай форме, з заплечнікамі на спінах і ўласнаручна зробленымі пілігрымскімі посахамі ў руках. Усе скаўцкія групы падрыхтуюць свой тэкст малітвы за папу Францішка. Затым на падставе ўсіх тэкстаў будзе складзена агульная малітва, якую ўрачыста прачытаюць падчас аўдыенцыі.

Апошняя буйная сустрэча Пантыфіка з італьянскімі каталіцкімі скаўтамі праходзіла ў 2004 г. У ёй прымалі удзел каля 30 тыс. членаў гэтага руху. На сённяшні дзець “Асацыяцыя каталіцкіх гайдаў і скаўтаў Італіі” налічвае каля 180 тыс. членаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.