2015-05-08 12:56:00

Міграцыя – выклік для хрысціянскіх Цэркваў у Еўропе


З пачатку 2015 г. 34 тыс. мігрантаў высадзіліся ля берагоў Італіі. Як паведамілі 7 мая 2015 г. у МУС краіны, гэта на 15% больш у параўнанні з папярэднім годам. Толькі на працягу апошніх дзён каля 7 тыс. чалавек нелегальна прыбылі ў Італію праз Міжземнае мора. Пасля “рэкордных” 170 тыс. мігрантаў, якія ў 2014 г. морам дасягнулі Апенінскага паўвострава, сёлета аналітыкі прагназуюць лічбу 200 тыс.

Папа Францішак неаднаразова заклікаў еўрапейскія краіны больш цесна супрацоўнічаць у дапамозе мігрантам, падаўляючая маса якіх – бежанцы з канфліктных рэгіёнаў Блізкага Усходу. 7 мая 2015 г. ён таксама заклікаў хрысціянскія Цэрквы Еўропы праявіць салідарнасць, усвядоміць адказнасць і засведчыць гатоўнасць прыняцця людзей, якія бягуць ад вайны, пераследу і пакут. Ускладзенае заданне Цэрквы могуць выканаць эфектыўна толькі ў тым выпадку, калі будуць казаць “у адзін голас”, падкрэсліў Папа. Гэта меркаванне ён выказаў у Ватыкане падчас учарашняй сустрэчы з членам Сумеснага камітэта Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ) і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў (КЕК).








All the contents on this site are copyrighted ©.