2015-05-07 15:33:00

Гаміліі Святога Айца здабылі сапраўдную папулярнасць


Ватыканскае выдавецтва будзе прадстаўлена на Міжнародным кніжным салоне ў Турыне, які пройдзе 14-18 мая 2015 г. Яго выставачны стэнд будзе займаць плошчу ў 140 квадратных метраў. За апошні час аб’ёмы продажу кніг, падрыхтаваных Ватыканскім выдавецтвам, выраслі на 22%, распавёў яго дырэктар кс. Джузэпэ Коста. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца зборнікі гамілій, якія папа Францішак прамаўляе падчас ранішніх св. Імшаў у Ватыкане. У той жа час, святар падкрэсліў, што галоўнай мэтай выдавецтва з’яўляецца не продаж кніг, а пашырэнне і папулярызацыя папскага навучання.

Падчас турынскага кніжнага салону будуць прадстаўлены некалькі новых публікацый Ватыканскага выдавецтва, прысвечаных: гісторыі ўзаемаадносін Пантыфікаў са светам спорту, сацыяльнаму навучанню Касцёла, абароне навакольнага асяроддзя, а таксама зборнік інтэрв’ю, якія Францішак удзяліў на працягу двух гадоў пантыфікату.








All the contents on this site are copyrighted ©.