2015-05-05 16:07:00

Папа паразмаўляе аб міры з італьянскімі школьнікамі


Папа Францішак будзе размаўляць з дзецьмі на тэму міру, любові, гасціннасці і адкрытасці. 11 мая 2015 г. Пантыфік прыме на аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI каля 7 тыс. маленькіх удзельнікаў італьянскай адукацыйнай ініцыятывы пад назвай “Фабрыка спакою”. Яе мэта заключаецца ў тым, каб пачынаючы ад самых пачатковых класаў школы вучыць дзяцей культуры міру.

Прэзентацыя ініцыятывы прайшла 5 мая 2015 г. у сядзібе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) у Рыме ў прысутнасці шматлікіх італьянскіх палітыкаў, прадстаўнікоў СМІ, касцёльных структур і грамадскай супольнасці. З ватыканскага боку прысутнічаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Святар адзначыў важнасць праекту і выказаў надзею, што ён зможа прыносіць плёны адначасова з ростам дзяцей. Езуіт нагадаў словы папы Францішка аб важнасці “адукацыйнага саюза” паміж сям’ёй, школай і грамадства, мэта якога павінна заключацца ў выхаванні кожнага дзіцяці, а таксама аб патрэбе ў “культуры сустрэчы” здольнай дапамагачы пераадоліць рознага кшталту падзелы на карысць супольнага дабра грамадства. Папа можа даць моцнае натхненне гэтаму праекту, выказаў перакананасць кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.