2015-05-04 14:12:00

Францішак сустрэўся з біскупамі з Рэспублікі Конга


Выхаванне святароў і свецкіх вернікаў, дапамога бежанцам, душпастырства сем’яў – гэтыя тэмы былі цэнтральнымі ў пасланні, якое 4 мая 2015 г. папа Францішак урычыў біскупам з Рэспублікі Конга, прымаючы іх на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Святы Айцец пажадаў, каб Касцёл у Рэспубліцы Конга прыкладаў намаганні на карысць прымірэння сэрцаў, да гэтага часу падзеленых насіллем, якое ахапіла краіну падчас грамадзянскай вайны, напрыканцы 1990-х гадоў. Касцёл, паводле слоў Папы, дапамагаючы патрабуючым, павінен выконваць евангелізацыйную місію, а не місію якой-небудзь няўрадавай арганізацыі. Святы Айцец звярнуў увагу на важнасць актыўнай прысутнасці свецкіх католікаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.