2015-05-04 13:45:00

Пантыфік: Дантэ Аліг’еры – прарок надзеі


“Прарокам надзеі” і “вяшчальнікам” вызвалення кожнага чалавека, назваў папа Францішак вялікага італьянскага паэта Дантэ Аліг’еры. Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне з нагоды 750-годдзя нараджэння аўтара “Боскай камедыі”. Святкаванне гэтай падзеі прайшло 4 мая 2015 г. у Сенаце Італіі, у прысутнасці высокіх італьянскіх палітыкаў, дзеячаў навукі і культуры, а таксама прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы.

Дантэ, на думку Пантыфіка, дапамагае людзям убачыць “светлы гарызонт на якім ззяе годнасць чалавечай асобы”. Яго “Боская камедыя” можа быць прачытана ў якасці сапраўднага пуцяводнага даведніку, і нават больш за тое – пілігрымавання – асабістага, унутранага, а таксама супольнага, касцёльнага, грамадскага і гістарычнага. Яна можа разглядацца ў якасці парадыгмы сапраўднага падарожжа, у якім чалавецтва паклікана пакінуць тое, што Дантэ называе “жмутком, які нараджае разлад паміж намі”, каб дасягнуць новага стану, пазначанага гармоніяй, спакоем і шчасцем, які з’яўляецца гарызонтам усялякага сапраўднага гуманізму, напісаў у сваім пасланні Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.