2015-04-30 13:32:00

Ватыканская дыкастэрыя дапамагла бедным на 1,5 млн. еўра


Апостальская элемазінарыя дапамагла ў 2014 г. 8 тыс. асобам, сярод якіх былі: бяздомныя, бежанцы, зняволеныя, студэнты, хворыя, пажылыя, адзінокія маці, сіроты і кінутыя бацькамі дзеці. Гэта была дапамога і грашовымі сродкамі, і рэчамі, неабходнымі для жыцця. Ватыканская дыкастэрыя падтрымлівае дабрачынныя ініцыятывы ў самых бедных краінах свету, дапамагае мясцовым Касцёлам. Аб гэтым гаварылася 30 красавіка 2015 г. у Ватыкане на спецыяльнай прэс-канферэнцыі. Асаблівая ўвага была звернута на падтрымку кляўзуровых кляштараў, якія часта не маюць дастатковых эканамічных рэсурсаў, таму звяртаюцца з просьбай аб дапамозе, часам нават для забеспячэння асноўных патрэб паўсядзённага жыцця.

На прэс-канферэнцыі была агучана і сума, на якую Апостальская элемазінарыя аказала дапамогу ў 2014 г. – больш за 1,5 млн. еўра, што на 25% больш у параўнанні з папярэднім годам. Што ж тычыцца бягучага года, за тры першыя месяцы дыкастэрыя, якая ад імя Пантыфіка клапоціцца пра самых патрабуючых, дапамагла на суму 285 тыс. еўра.

Элемазінарыя лічыць сваёй місіяй рэальную дапамогу ад імя Святога Айца людзям у сітуацыях крайняй галечы і пакінутасці, было падкрэслена на ватыканскай прэс-канферэнцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.