2015-04-29 14:50:00

Рымскія юдэі спадзяюцца хутка ўбачыць у сябе Папу


Юдэйская супольнасць Рыма ў бліжэйшы час чакае візіту папы Францішка, паведаміў галоўны рабін Рыкарда Дзі Сэньі, у адпаведнасці з італьянскай газетай “La Stampa”. Падчас нядаўняй сустрэчы з Пантыфікам, яўрэйскі лідэр запрасіў яго наведаць рымскую сінагогу, на што той адразу адказаў “так”. Засталося вызначыць адпаведны тэрмін, сказаў Дзі Сэньі. На мінулым тыдні ў італьянскай сталіцы праходзіла сустрэча еўрапейскіх рабінаў, удзельнікаў якой Францішак прыняў у Ватыкане. Рымскі рабін не прысутнічаў на ёй, паколькі ў гэты дзень адбывалася пахаванне яго папярэдніка, але Папа прыняў яго індывідуальна некалькімі днямі пазней. 

Апошнім Пантыфікам, які наведаў рымскую юдэйскую супольнасць быў Бэнэдыкт XVI. Гэта адбылося ў студзені 2010 г. у яўрэйскім цэнтры. Першым быў Ян Павел II. У 1986 г. ён прыбыў з візітам у сталічную сінагогу.

Рымская юдэйская супольнасць, гледзячы з перспектывы апошніх 2000 гадоў, лічыцца найстарэйшай на Захадзе. З 20 тыс. членаў яна таксама з’яўляецца самай вялікай у Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.