2015-04-28 15:48:00

Эксперт: візіт Папы на Кубу – не этап падарожжа ў ЗША


Як вядома, навіна аб вераснёўскім падарожжы папы Францішка на Кубу выклікала шмат каментароў. Ён наведае краіну на шляху ў Злучаныя Штаты, дзе прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. Па словах прафесара Гусмана Карыкеры Лекура, віцэ-старшыні Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, самы важны ў гэтым візіце, яго рэлігійны кантэкст. Уругвайскі вучоны даў вялікае інтэрв’ю мексіканскай газеце “El Universal”.

Ён лічыць, што падарожжа Пантыфіка на востраў не можна разглядацца ў якасці этапу яго пілігрымкі ў Злучаныя Штаты. “Я падкрэсліваю гэта, таму што адной з галоўных мэтаў візіту з’яўляецца ўмацаванне і падтрымка прысутнасці і надзеі кубінскіх католікаў, але і іх хрысціянскай веры”, - сказаў Карыкеры.

Навуковец, аднак, адзначыў, што на рашэнне Папы, несумненна, паўплывала роля Святога Пасаду ў здзіўляльным працэсе збліжэння паміж Кубай і Злучанымі Штатамі. “Падарожжа Святога Айца на Кубу будзе вялікім падарункам, які атрымаюць не толькі кубінскія католікі, але і ўвесь народ. Гэты візіт стане, аднак, таксама працягам місіі, ускладзенай самім Францішкам на Святы Пасад і Каталіцкі Касцёл падчас яго выбару. Я маю на ўвазе тое, што абодва гэтыя інстытуты павінны будаваць масты, пераадольваючы гістарычныя канфлікты і супярэчнасці”, - сказаў віцэ-старшыня Папскай камісіі па справахЛацінскай Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.