2015-04-28 11:04:00

Абама пра Францішка: гэта “лідэр перамен”


У сваім апошнім інтэрв’ю, якое вышла 27 красавіка 2015 г. на старонках “The Wall Street Journal”, Барак Абама высока ацаніў папу Францішка і яго ролю ў барацьбе з беднасцю, ахове навакольнага асяроддзя і падтрымцы мірных ініцыятыў. Прэзідэнт ЗША назваў Пантыфіка “экстраардынарнай асобай” і “лідэрам перамен”, не толькі для Каталіцкага Касцёла, але і для ўсяго свету. 

Палітык спаслаўся на сваю апошнюю размову з Папам, якая адбылася год таму ў Ватыкане, і адзначыў, што шмат часу тады было прысвечана праблеме беднасці і таму, як яе можна перамагчы ў маштабе ўсёй планеты. Абама выказаў здагадку, што гэта тэма будзе і ў далейшым выклікаць зацікаўленасць Францішка. Размова ў сакавіку 2014 г. ішла таксама пра змены клімату. Прэзідэнт пагадазіўся са Святым Айцом, які неаднаразова заклікаў людзей быць добрымі распарадчыкамі планеты. Паводле яго, Пантыфік абсалютна правільна выказвае сваю занепакоенасць высокім узроўнем канфліктнасці ў свеце і шмат робіць, каб знізіць яго, у тым ліку на Блізкім Усходзе, дзе хрысціяне жорстка пераследуюцца. “І мы будзем вельмі цесна кансультавацца з Касцёлам у тым, як мы можам абараніць рэлігійныя меншасці ў некаторых з гэтых зон баявых дзеянняў”, - прызнаўся Абама.

У інтэрв’ю прагучала ўзгадка аб восеньскім візіце Францішка на Кубу. Ён адбудзецца па дарозе ў ЗША. Вядома, што ватыканская дыпламатыя шмат зрабіла для збліжэяння гэтых двух краін. Амерыканскі лідэр перакананы, што новыя адносіны, гэта “лепшы шанец для стварэння новых ініцыятыў і новых магчымасцяў для свабоды кубінскага народа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.