2015-04-24 14:03:00

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Чэхіі


24 красавіка 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Мілаша Земана, які затым сустрэўся з арцыбіскупам Полам Галахерам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі.

У ходзе сардэчных перамоваў, якія прайшлі ў кантэксце 25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і тагачаснай Чэхаславацкай Федэратыўнай Рэспублікай, было пацверджана супольнае жаданне ўмацоўваць добрыя двухбаковыя адносіны, а таксама давесці да канца перамовы аб падпісанні двухбаковага пагаднення. Было выказана жаданне развіваць супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай у сферах, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, асабліва культурнай, адукацыйнай і сацыяльнай, на карысць усяго народа.

Падчас візіту Прэзідэнта Чэхіі ў Ватыкан абмяркоўваліся таксама тэмы актуальнай міжнароднай павесткі дня, з асаблівай увагай да сітуацыі хрысціян і іншых меншасцяў на Блізкім Усходзе, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.