2015-04-23 12:33:00

Папскія акадэмікі: нанесці ўдар па сучаснаму рабству


Чалавецтва павінна рабіць значна больш, каб спыніць развіццё рабства і гандлю людзьмі ў сучасным свеце. Гэта высновы пасяджэння Папскай акадэміі сацыяльных навук, прысвечанага барацьбе з гандлем людзьмі. Яна збіралася ў Ватыкане 17-21 красавіка 2015 г. Папскія акадэмікі заклікалі да хутчэйшага стварэння сусветнага агенцтва, якое магло б прыцягваць да адказнасці дзяржавы, якія парушаюць падпісаныя імі раней пратаколы ў гэтай галіне.

Па словах старшыні Акадэміі Маргарэт Арчэр, таксама трэба нанесці ўдар па тых, хто здабывае выгаду з рабства, пачынаючы ад кампаній, і заканчваючы на кліентах прастытутак. Таксама трэба паўсюдна ўвесці сертыфікаты, якія б пацвярджалі, што дадзеная фірма не выкарыстоўвае рабскай або прымусовай працы.

Удзельнікі пленарнага пасяджэння прызналі, што асветніцкая праца неабходная для фарміравання ў людзях здаровай падазронасці: калі нехта прапануе вельмі танныя прадукт ці паслугу, то, верагодна, выкарыстоўвае рабскую працу.

18 красавіка, сустракаючыся ў Ватыкане з членамі Акадэміі, папа Францішак адзначыў, што “на жаль, у сусветнай эканамічнай сістэме, дзе дамінуе прыбытак, былі распрацаваны новыя формы рабства ў некаторых адносінах горшыя і больш бесчалавечныя, чым у мінулым”. Ён заклікаў змагацца з імі. А гэту барацьбу распачаць з прызнання, што ў тваім горадзе, рэгіёне або краіне існуе гэта трагедыя.

Папа заклікаў прывесці вінаватых у пашырэнні сачаснага рабства да адказнасці і дапамагаць ахвярам у рэабілітацыі. І Папская акадэмія сацыяльных навук павінна адыграць у гэтым працэсе інфармацыйную ролю, звяртаючы ўвагу на сур’ёзнасць з’явы.








All the contents on this site are copyrighted ©.