2015-04-21 12:55:00

Ватыкан патлумачыў пазіцыю адносна фундаменталізму


Хоць рашэнне праблем многіх краін, якія змагаюцца з фундаменталізмам не можа быць ускладзеная толькі на ваенныя дзеянні, “прымальным з’яўляецца спыненне агрэсіі шматбаковымі дзеяннямі і прапарцыйным прымяненнем сілы”, - сказаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі даў інтэрв’ю італьянскай газеце „Avvenire” у сувязі з драматычнай сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Ён патлумачыў пазіцыю Апостальскай Сталіцы і падкрэсліў, што спыніць так званую “Ісламскую дзяржаву” можа непасрэдны ўдзел краін рэгіёну. Таксама міжнародная супольнасць не можа заставацца пасіўнай і абыякавай. 

Іерарх падкрэсліў, што ніякі канфлікт не можа быць вырашаны з дапамогай толькі аргументаў сілы, таму што насілле вядзе да знішчэння. Спачатку трэба адкласці зброю, наладзіць дыялог і распазнаць прычыны канфлікту, якія выкарыстоўваюцца фундамэнталісцкай ідэалогіяй. З іншага боку, дапушчальнай мерай з’яўляецца мілітарнае спыненне несправядлівага агрэсара, але гэта павіненна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.

Арцыбіскуп Галахер дадаў, што ў цяперашні час не можна казаць аб ваенных дзеяннях адной дзяржавы ў адказ на дзеянні іншай, бо новыя формы тэрарызму з’яўляюцца транснацыянальнымі і звернуты да тэрыторый розных краін. Па яго словах, з’ява тэрарызму з’яўляецца выклікам для сучаснай дыпламатыі.

Сакратар па адносінах з дзяржавамі падкрэсліў ролю, якую ў барацьбе супраць фундаменталізма павінны адыграць мусульманскія лідэры, бо многія тэрарыстычныя групоўкі для апраўдання сваіх дзеянняў звяртаюцца да ісламу. Гаворка ідзе таксама аб пашырэнні міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялогу, а таксама адукацыі.

Ватыканскі дыпламат адзначыў, што ёсць дзяржавы, якія самі хоць і не ўмешваюцца ў канфлікты, прадаюць зброю тэрарыстам. На яго думку, на гэта не можа не звяртаць увагі міжнародная супольнасць, якая мае абавязак імкнуцца ліквідаваць гэту амаральную і бесчалавечную з’яву, напрыклад, праз увядзенне эканамічных санкцый.

Ён дадаў, што дзеянні так званай “Ісламская дзяржавы” фінансуюцца пры больш ці менш відавочнай палітычнай падтрымцы, праз нелегальны гандаль нафтай і творамі мастацтва, выкупы за выкрадзеных людзей. Таксама і ў гэтым выпадку міжнародная супольнасць павінна дзейнічаць больш хутка і рашуча, лічыць сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.